У Беларусь прыбылі першыя расейскія вайскоўцы рэгіянальнай групоўкі


Беларускія вайсковыя чыноўнікі з хлебам соллю сустрэлі першых вайскоўцаў з Расеі, якія прыбылі ў нашую краіну ў межах рэгіянальнай групоўкі войскаў. Першыя эшалоны ўжо прыехалі ў Беларусь, паведамляе прэсавая служба Мінабароны.

Першыя эшалоны з расейскімі вайскоўцамі прыбылі ў нашую краіну. Вайскоўцы сустракалі расейцаў з хлебам і соллю.

Пра стварэнне рэгіянальнай групоўкі войскаў стала вядома з заявы Лукашэнкі. Ён распавёў, што пра гэта дамовіўся з Пуціным падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе. Лукашэнка распавёў, што даручыў прыняць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі: гаворка пра тысячы асобаў. Разгортванне рэгіянальнай групоўкі Лукашэнка абгрунтаваў нібыта нападам, што рыхтуецца з боку Украіны і краінаў NATO.

Hавiны
У Мінабароне распавялі пра задачы рэгіянальнай групоўкі Беларусі і Расеі
2022.10.11 14:01

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў