Улады ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Багна»


Улады пазбавілі рэгістрацыі грамадскую арганізацыю, якая займалася аховай водна-балотных угоддзяў, біяразнастайнасці і прыродных экасістэм «Багна». Са жніўня бягучага году ліквідавалі, або ў стадыі ліквідацыі 275 грамадскіх арганізацыяў Беларусі, піша «Вясна».

Арганізацыя «Багна» ажыццяўляла экалагічную, адукацыйную, культурную, інфармацыйную дзейнасць, распаўсюджвала ідэі ўстойлівага развіцця, абараняла прыродныя экасістэмы і біялагічныя віды, прасоўвала права грамадзянаў на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Але нават такія мэты і дзейнасць грамадскай арганізацыі прыйшліся недаспадобы чыноўнікам. «Багну» ліквідавалі.

Паводле праваабаронцаў, са жніўня 2021 году ліквідавалі, або ў стадыі ліквідацыі ў нашай краіне 275 грамадскіх арганізацыяў.

Раней Лукашэнка заявіў, што «грамадскія арганізацыі – дэструктыўныя структуры, якія прадстаўляюць патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспецы».

Гісторыі
«Мне страшна застацца без тылу». Маці дзіцяці з аўтызмам – пра тое, чаму нельга ліквідаваць грамадскія арганізацыі
2021.09.07 08:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў