Міністр абароны Хрэнін заявіў, што «капіталістычны свет» рыхтуецца да вайны


Захад актыўна інвестуе ў зброю, рыхтуючыся да непасрэднага ваеннага сутыкнення. Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, выступаючы 15 жніўня на XI Маскоўскай канферэнцыі міжнароднай бяспекі.

Віктар Хрэнін.
Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»/ Telegram / modmilby

«На Захадзе ідзе інтэнсіўная вайсковая падрыхтоўка, у гэта ўкладаюцца вялікія грошы. Трэба разумець, што ў капіталістычным свеце замарожваць свае актывы ў зброю і раздзьмутую армію проста так ніхто не будзе. Таму выснову можна зрабіць адназначную: магчымасць прамога ваеннага сутыкнення з NATO ў будучыні робіцца вельмі відавочнай», – заявіў ён, перадае ТАСС.

Паводле Віктара Хрэніна, сёння «ўсе маскі скінутыя» і сапраўдныя планы Захаду ўжо гучаць з вуснаў службовых асобаў высокага рангу.

Пры гэтым улады Беларусі, сказаў міністр, «заўсёды гатовыя да мірнага абмеркавання любых актуальных пытанняў міжнароднай бяспекі».

«Відавочна, што дыялог неабходна аднаўляць менавіта цяпер, пакуль яшчэ ёсць выхад з тупіку і не развязаная чарговая сусветная вайна. Пазіцыя Рэспублікі Беларусь адназначная: любымі сродкамі спыніць вайну. Потым можа быць ужо позна. Спадзяюся, наш пасыл будзе пачуты», – сказаў ён.

У сваю чаргу міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў пра ўмацаванне вайсковых дачыненняў дзвюх краінаў:

«Ні ў каго не павінна быць ілюзіяў, што на тле правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі можна нанесці шкоду расейскім інтарэсам».

Hавiны
Лукашэнка даручаў наладзіць сувязь з палякамі: «Давайце размаўляць, наладжваць стасункі»
2023.08.11 16:22

Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня даручаў прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку наладзіць сувязь з Польшчаю. Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас наведвання менскага аэрапорту. Ён разлічвае, што ў 2024–2025 гадах «адбудуцца сур’ёзныя змены, у свеце ў тым ліку».

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі сказаў «Белсату», што, відаць, спрацавала пагроза закрыцця межаў.

Каментар
Напужала пагроза закрыцця межаў. Эксперт растлумачыў міралюбівую рыторыку Лукашэнкі
2023.08.11 19:39

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў