З пачатку года польскія памежнікі зарэгістравалі больш за 7 тысяч спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі


З пачатку 2022 года польскімі памежнікамі была зарэгістраваная 7401 спроба незаконнага перасячэння мігрантамі беларуска-польскай мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Польска-беларуская мяжа.
Фота: Straz_Graniczna/Twitter

Толькі ў жніўні мігранты спрабавалі перайсці польскую мяжу з боку Беларусі 441 раз, а за апошнія содні – 16 разоў.

30 чэрвеня Польшча паведаміла, што скончыла будаўніцтва на мяжы з Беларуссю сталёвага плоту даўжынёй 186,25 кіламетраў. Кошт праекту ацэньваецца ў 353 мільёны еўра. Да верасня 2022 году плануецца абсталяваць плот электроннымі датчыкамі руху, відэакамерамі і цеплавізарамі.

Hавiны
Мігранты з Усходу спрабуюць па драбінах пералезці праз плот на мяжы Беларусі і Польшчы
2022.07.08 21:15

На пачатку жніўня кіраўнік літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў паведамляў, што на літоўска-беларускай мяжы зноў назіраецца рост колькасці нелегальных мігрантаў. Рост фіксуецца ўжо некалькі тыдняў.

Так, у Літву з пачатку года не пусцілі 4148 мігрантаў.

Аб’ектыў
Польшча змагаецца з нелегальнай міграцыяй
2022.07.17 00:07

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў