Вярхоўная Рада Украіны працягнула тэрмін ваеннага становішча яшчэ на 90 дзён – да 21 лістапада 2022 года. Таксама на гэты перыяд працягваецца агульная мабілізацыя.
Адпаведны законапраект накіраваў 12 жніўня ў Вярхоўную Раду прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
15 жніўня Рада ўхваліла прапанову і працягнула ваеннае становішча і мабілізацыю на 90 дзён з 23 жніўня да 21 лістапада. Пра гэта паведамілі дэпутаты Аляксей Ганчарэнка і Яраслаў Жэлэзняк.
Ваеннае становішча ва Украіне было ўведзенае ў дзень поўнамаштабнага нападу Расеі – 24 лютага. 22 траўня яно было прадоўжанае яшчэ на 90 дзён.
Марыя Міхалевіч belsat.eu