Землятрусы на Гаіці. Лік ахвяраў ідзе на сотні


Землятрус на Гаіці. Фота @carminapher / Twitter

Адразу некалькі землятрусаў адбыліся за мінулыя содні на востраве Гаіці ў Карыбскім моры. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Гэтак, 14 жніўня там зафіксавалі землятрус магнітудай 7,2. Эпіцэнтр штуршкоў знаходзіўся на глыбіні 10 км у 40 км ад камуны Ле-Ке на поўдні Гаіці.

Паводле папярэдніх звестак, 304 чалавекі загінулі, каля 1,8 тыс. пацярпелі. Урад на месяц увёў рэжым надзвычайнага становішча.

Праз некалькі гадзін таксама ў камуне Ле-Ке адбыўся яшчэ адзін землятрус, але ўжо магнітудай 5,9.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў