Байкот, арышты і прымус. У якіх умовах праходзіць афіцыйнае адкрыццё «Славянскага базару»


Летні амфітэатр у Віцебску.
Фота: Белсат

Сёлетні «Славянскі базар» адбываецца на фоне скандалаў і адмовы многіх вядомых артыстаў выступаць у Беларусі. Прычынаю таму палітычны крызіс. Беларусы масава пішуць выканаўцам не прыязджаць на імпрэзу, якую патрануе сам Лукашэнка. Многія выканаўцы і вядоўцы падтрымалі гэты заклік.

«Славянскі базар» сёлета адбываецца з 14 да 19 ліпеня, сёння, 15 ліпеня, запланаванае афіцыйнае адкрыццё фестывалю. У сеціве да гэтага часу можна набыць квіткі на канцэрты. Сітуацыі істотна адрозніваецца ад мінулых гадоў, калі квіткі набыць было немагчыма. Але сёлета беларусы адмаўляюцца наведваць «базар», паколькі менавіта сам Лукашэнка наведвае штогод гэтае мерапрыемства.

Аб’ектыў
Усё больш зорак байкатуюць «Славянскі базар»
2021.04.05 23:10

Яшчэ задоўга да пачатку «Славянскага базару» расейскія выканаўцы Аляксандр Буйноў, Аніта Цой, Наташа Каралёва, Сяргей Пенкін заявілі, што не будуць браць удзел у гэтым мерапрыемстве. Яны адгукнуліся на заклікі беларусаў, якія заклікалі адмовіцца ад удзелу. Адмовіўся ад удзелу Міхаіл Галусцян, гурты «Ронда» і «MARUV».

Праз палітычны крызіс у Беларусі ў Віцебск не прыедзе грузінскі спявак і актор Вахтанг Кікабідзэ, шэраг артыстаў з Украіны, Ізраілю, Польшчы.

Адмовіліся быць вядоўцамі на фэсце ўкраінцы Цімур Мірашнічэнка і Андрэй Даманскіх.

Hавiны
Расейскіх зорак змясцілі на афішу «Славянскага базару», а яны пра гэта не ведалі
2021.03.29 13:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў