Народным апалчэнцам дазволяць трымаць зброю ўдома


Палата прадстаўнікоў 15 чэрвеня ў другім чытанні ўхваліла праект закону «Аб народным апалчэнні». Законапраект вызначае парадак фармавання народнага апалчэння, а таксама надае апалчэнцам права выкарыстоўваць сілу і зброю, праводзіць затрыманні і вобшукі.

Народнае апалчэнне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. 
Фота: rodniva.by

Згодна з законапраектам, народным апалчэнцам дазволяць захоўваць удома зброю. Пра гэта заявіў дэпутат і чалец сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў у нацыянальнай бяспецы Яўген Зайцаў.

«Законапраектам прадугледжваецца захоўванне зброі пры добраахвотніку. Яна будзе трымацца ўдома. Парадак захоўвання гэтай зброі будзе вызначаны адпаведнымі дакументамі і пастановай Савету міністраў», – сказаў Зайцаў.

Цяпер законапраект паступіць для галасавання ў Савет Рэспублікі.

Як адзначаецца ў дакуменце, асноўная задача народнага апалчэння – спрыянне тэрытарыяльным органам унутраных справаў у выкананні імі паўнамоцтваў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароны ўласнасці ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў. Поўнае падпарадкаванне апалчэння выканкамам і міліцыі – галоўная асаблівасць цяперашняга законапраекту.

Паводле законапраекту, народнае апалчэнне будзе стварацца толькі ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча і толькі на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы. Адказнасць за фармаванне атрадаў народнага апалчэння ўскладзеная на мясцовыя органы ўлады, яны мусяць вызначыць колькасць апалчэння з улікам наяўнасці добраахвотнікаў і пастаўленых задачаў. Непасрэднае кіраванне атрадамі апалчэння будзе ажыццяўляць мясцовая міліцыя, кандыдатуры камандзіраў атрадаў будуць таксама ўзгадняцца з сілавікамі.

Аналітыка
Распальванне грамадзянскай вайны? Навошта Лукашэнка стварае народнае апалчэнне
2023.03.07 14:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў