Вынеслі прысуд брату экс-супрацоўніка ГУБАЗіКу Міхаілу Лупаносаву


Суд Маскоўскага раёну Менску 8 чэрвеня прыгаварыў брата былога супрацоўніка ГУБАЗіКу Станіслава Лупаносава Міхаіла да 2,5 гадоў «хіміі», паведамляе «Наша Ніва». Аб прысудзе стала вядома толькі праз тыдзень.

Мужчыну прызналі вінаватым на падставе ч. 2 арт. 216 УК РБ («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу»). Яшчэ два крымінальныя артыкулы, паводле якіх першапачаткова абвінавачвалі Міхаіла, падчас суда былі знятыя.

Міхаіл Лупаносаў. Крыніца: Наша Ніва

Міхаіла Лупаносава сілавікі затрымалі 17 жніўня 2021 года. Ён быў дырэктарам будаўнічай фірмы. У СІЗА яго прымушалі на камеру асуджаць дзеянні брата і перадаваць заклікі «адумацца» ад былых калегаў.

Мужчыну адпусцілі ў зале суда. Абскарджваць прысуд ён не будзе.

Брат Міхаіла – экс-супрацоўнік ГУБАЗіКу Станіслаў Лупаносаў, падчас службы ён супрацоўнічаў з ініцыятывай «BYPOL», а ў снежні 2020 года з’ехаў ва Украіну. У Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу, а КДБ унёс яго ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Артыкулы
«Спіс тэрарыстаў» і «экстрэмізм» у Беларусі: пытанні і адказы
2022.05.31 16:04

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў