«Хімія» для адваката і журналіста. Хроніка рэпрэсій у Беларусі за 15 чэрвеня


Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца з дня ў дзень. Праваабаронцы паведамляюць пра новыя затрыманні і прысуды для палітзняволеных. Распавядаем пра вядомыя рэпрэсіі ў Беларусі за 15 чэрвеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 0512.com.ua

Экс-адваката Андрэя Мачалава пракурор просіць пакараць двума гадамі «хіміі». Прысуд будзе агучаны заўтра, 16 чэрвеня.

Летам 2021 года Андрэй Мачалаў даведаўся на судзе, што яго пазбавілі ліцэнзіі. І за тое, што ён прыйшоў у суд па «несапраўдным» адвакацкім пасведчанні, яго і будуць судзіць за выкарыстанне падробленых дакументаў. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам.

Галоўную рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб асудзілі да 2,5 гадоў «хіміі».

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў ёй такі тэрмін за ўдзел у адным жнівеньскім Маршы ў 2020 годзе (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў 2,5 гады «хіміі». Аксану пасля амаль двух месяцаў у СІЗА вызвалілі ў залі суда.

Беларускага фатографа Яўгена Ерчака пакаралі арыштам.

Суд Савецкага раёну прысудзіў Яўгену 15 сутак арышту па абвінавачанні ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Яго затрымалі ў панядзелак, 13 чэрвеня. Тады фотаздымкі з ператрусу і прызнальныя паказанні Яўгена з’явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах.

Hавiны
Вынеслі прысуд брату экс-супрацоўніка ГУБАЗіКу Міхаілу Лупаносаву
2022.06.15 20:44

За ўдзел у пратэстах у 2020 годзе затрымалі сямейную пару – Дзяніса і Святлану Шарамецьевых.

Ім абодвум інкрымінаваны артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Раніцай у Смаргоні супрацоўнікі міліцыі затрымалі вядомага мясцовага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага. Падрабязнасці пакуль невядомы.

За некалі кіраўніцтва экстрэмісцкім чатам затрыманы 25-гадовы віцяблянін Максім Собалеў.

Затрыманую падчас рэферэндума настаўніцу французскай мовы Ірыну Яўмененку асудзілі да трох гадоў «хіміі». Прысуду яна чакала ў СІЗА.

– Ігар Краўчанка асуджаны на 3 гады суддзёй Таццянай Пірожнікавай за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.

Палітвязня Івана Чараваку асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Алена Шылько.

Hавiны
Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю
2022.06.15 22:56

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў