Расея выключыла Ціханоўскую з базы міждзяржаўнага вышуку па ініцыятыве Беларусі


Інфармацыя пра Святлану Ціханоўскую знікла з базы звестак аб асобах у вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расеі 25 траўня гэтага года. У гэтым спісе былая кандыдатка на прэзідэнцтва Беларусі заставалася з 7 кастрычніка 2020 года.

15 чэрвеня МУС Расеі паведаміла інфармацыйнаму агенцтву ТАСС, што Ціханоўскую выкраслілі з базы на ініцыятыву беларускіх праваахоўных органаў.

Hавiны
Святлана Ціханоўская ў міждзяржаўным вышуку
2020.10.16 11:51

«Рашэнне аб аб’яўленні ў міждзяржаўны вышук асобы альбо яго спыненні, а таксама накіраванне дадзенай інфармацыі на цэнтралізаваны ўлік у Міждзяржаўны інфармацыйны банк знаходзіцца выключна ў кампетэнцыі праваахоўных органаў дзяржавы – удзельніка СНД, якая з’яўляецца ініцыятарам вышуку», – пракаментавалі ў прэс-цэнтры МУС Расеі і дадалі, што па дэталі ў гэтым пытанні трэба звяртацца ў праваахоўныя органы Беларусі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў