Страляніна ў супермаркеце ў амерыканскім Бафалаў: загінулі 10 чалавек, падазраюць 18-гадовага юнака


У суботу, 14 траўня, узброены маладзён адкрыў страляніну ў супермаркеце ў Бафалаў штату Нью-Ёрк у ЗША, у квартале, населеным пераважна цемнаскурымі асобамі. У выніку забітыя 10 чалавек, трое параненыя, піша CNN.

У суботу, 14 траўня, узброены маладзён адкрыў страляніну ў супермаркеце ў Бафалаў штату Нью-Ёрк.
Фота: wivb.com

Паліцыя падазрае 18-гадовага Пэйтана Джэндрана з гораду Конклін. Маладзён ехаў некалькі гадзінаў па штаце Нью-Ёрк з мэтаю напасці на супермаркет і вёў жывы эфір у сацыяльных сетках. У краме ён адкрыў агонь па пакупніках. Яго затрымалі на месцы. 11 ахвяраў страляніны былі чарнаскурыя, дзве асобы – белыя, яны цяпер у шпіталі ў стабільным стане.

Паліцыя затрымала мужчыну пасля страляніны ў супермаркеце ў Бафалаў.
Фота: The Indian Express

Міністэрства юстыцыі ЗША расследуе інцыдэнт як «злачынства на глебе нянавісці і акт расава матываванага гвалтоўнага экстрэмізму», гаворыцца ў заяве генеральнага пракурора ЗША Мэрыка Гарлэнда.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў