Соф'ю Сапегу збіраюцца экстрадаваць у Расею. Там яе пасадзяць ці адпусцяць?


Генеральная пракуратура Беларусі 14 красавіка задаволіла хадайніцтва Соф’і Сапегі аб экстрадыцыі яе ў Расею для адбыцця пакарання «пасля атрымання гарантыяў выканання прысуду». Ці абавязаная Расея пасадзіць за краты сваю грамадзянку, асуджаную ў іншай краіне?

Соф’я Сапега.
Фота: sapega_sofia_ / Instagram

Імаверна, тэрмін будуць пералічваць і могуць змякчыць пакаранне

Расейскі праваабаронца, кіраўнік прававых праграмаў Маскоўскай Хельсінкскай групы Раман Кісялёў тлумачыць «Белсату»: далей усё павінна адбыцца так, як было ў справе расейца Аляксандра Геджадзэ. Матэрыялы справы павінны быць перададзеныя ў Маскоўскі гарадскі суд, той правядзе пасяджэнне, дзе разгледзіць пытанне перакваліфікацыі артыкулаў з Крымінальнага кодэксу Беларусі на «прытомныя» артыкулы Крымінальнага кодэксу РФ, а таксама вызначыць выніковае пакаранне, якое трэба будзе адбыць.

Складана сказаць, які вынік будзе ў такога працэсу, разважае Кісялёў:

«Агулам пры наяўнасці дамоўленасці РФ і РБ, я мяркую, што не можа ўзнікнуць становішча, калі пералік стане немагчымым, і Соф’я застанецца ў РБ. У той жа час магчымыя і нечаканасці, бо Соф’і ставіліся ў віну два артыкулы: «Распальванне нянавісці» і «Збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці».

За апошні быў прызначаны месяц арышту, і гэтае пакаранне паглынула большае – за экстрэмізм. А гэта значыць, што пры перакваліфікацыі і пераўліку павінны будуць спадзявацца толькі на асуджэнне за экстрэмізм, тлумачыць Кісялёў.

«У нас эквівалент гэтага артыкулу – артыкул 282 КК, – распавядае Кісялёў пра Расею. – Ён у нас часткова дэкрыміналізаваны. Паводле часткі першай можна прыцягваць толькі пры наяўнасці мінулага прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці. Але з улікам, што яна нібыта была ў складзе групы, то тут, хутчэй за ўсё, перазалік будзе паводле часткі два. Яна прадугледжвае, сярод іншага, ад 3 да 6 гадоў пакарання.

Не выключана, што ёй могуць даць не максімальнае пакаранне, тым самым скасаваць ужо існы тэрмін. Але таксама не выключана, што ёй могуць даць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Як я разумею, у жорсткім сэнсе слова, расейскі суд не мае абмежаванняў у плане магчымасці ўласнай інтэрпрэтацыі злачыннага складу ў разумных дзеяннях, а таксама належнага пакарання за іх здзяйсненне.

Так што я спадзяюся, што ў выніку гэтага пераводу тэрмін адбыцця пакарання скароцяць. Так ці інакш, гэта ўжо будзе велізарны поспех, бо ўмовы адбыцця пакарання ў РБ і РФ для беларускай палітычнай зняволенай будуць абсалютна рознымі. Як у плане магчымасці кантакту і забеспячэння яе абароны, так і банальна ў плане звароту».

Аналітыка
Вырак агучылі ў закрытым рэжыме. Што трэба ведаць пра справу Пратасевіча і Сапегі
2022.05.06 11:20

«У светлай будучыні» мусяць судзіць тых, хто захопліваў самалёт і саджаў Сапегу і Пратасевіча

Праваабаронца, заснавальнік праекту Gulagu.net Уладзімір Асечкін сказаў «Белсату», што спадзяецца на хуткае вызваленне Соф’і Сапегі: ён не бачыць ні ў беларускіх, ні ў расейскіх законах ніякіх падставаў для таго, каб утрымліваць яе пад вартай у СІЗА ці ў калоніі. Ён настойвае на тым, што Сапега невінаватая:

«Гэтая дзяўчына пацярпела толькі праз тое, што звязалася са спадаром Пратасевічам, – упэўнены Асечкін. – І, вядома ж, трапіла ў засценкі праз спецаперацыю, якую праводзілі супольна КДБ Беларусі і ФСБ Расеі, прымусова хітрасцю саджаючы борт, які кіраваўся з адной еўрапейскай краіны ў іншую еўрапейскую краіну.

Яе бралі, вядома, у якасці закладніцы, гэтым маніпулявалі. І тое, з чым ім – Софʼі Сапезе і Пратасевічу – давялося сутыкнуцца, – гэта хітрасць, ганебнасць і беспрэцэдэнтны ціск з боку спецслужбаў. Пры гэтым Софʼя трымаецца малайцом, наколькі я ведаю, і паводзіць сябе гераічна».

Крымінальную справу супраць Сапегі і Пратасевіча Асечкін называе палітычнай і замоўленаю, «ганебнаю старонкаю гісторыі праваахоўных органаў Беларусі». Ён выказвае надзею як на вызваленне і рэабілітацыю Сапегі ды Пратасевіча, так і на тое, што «ў светлай будучыні» вінаватыя ў правакацыі з самалётам «Ryanair» ды ў зняволенні Сапегі і Пратасевіча будуць выкрытыя і асуджаныя.

Гэтак жа, як Асечкін, беларускія праваабарончыя арганізацыі лічаць справу супраць Сапегі палітычным пераследам.

Hавiны
Толькі Расея і Кітай заступіліся за беларускі рэжым на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН па самалёце Ryanair
2022.11.01 09:29

«Сваіх не кідаем»?

Расейскі праваабаронца, які пажадаў застацца ананімным, у размове з «Белсатам» адзначыў, што «справа Соф’і Сапегі» – «не толькі кпіна з правасуддзя, але і ганьба расейскай дыпламатыі»:

«Адна справа – абвяшчаць, што «сваіх не кідаем», змагацца з «русафобіяй» і публікаваць справаздачы пра парушэнне правоў расейцаў за мяжою. Зусім іншае – на справе дамагацца рэальных гарантыяў правоў сваіх грамадзянаў у неправасудных працэсах паводле палітычных абвінавачванняў.

Расейскія грамадзяне, якія трапілі пад машыну самавольства нібыта дружалюбнага беларускага рэжыму, могуць у найлепшым выпадку разлічваць на візіт консула. Праз амаль два гады пасля затрымання Беларусь дала згоду на экстрадыцыю Соф’і пры ўмове, што прызначаныя ёй 6 гадоў пазбаўлення волі яна адсядзіць у Расеі. У справе супраць расейца Ягора Дуднікава, які заявіў пра катаванні пры затрыманні і быў асуджаны на 11 гадоў паводле падобных з Сапегаю абвінавачванняў, няма і гэтага».

Суразмоўца пацвярджае, што ўмова экстрадыцыі паводле агульнага правілу – адбыванне пакарання ў краіне, куды экстрадуюць. Пры гэтым Асечкін заўважае, што Расея «магла запатрабаваць выдачы і мела ўсе шанцы яе дамагчыся без умоваў, але не пажадала». Ён упэўнены: калі Расея пажадае адпусціць Сапегу, то ніякіх наступстваў гэта мець не будзе, але сумняецца, што там захочуць гэта рабіць.

Артыкулы
Як у Беларусі катуюць палітвязняў. 10 гісторыяў пра нечалавечае стаўленне
2022.06.21 12:45

Алесь Наваборскі / Авер belsat.eu

Стужка навінаў