Міністэрства аховы здароўя: Лекі павышанага попыту з пачатку года падаражэлі на 61 %


У Беларусі працягваюць даражэць медыкаменты. Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што з пачатку года ў аптэках краіны некаторыя лекі падаражэлі на 61 %. У ведамстве адзначаюць, што падаражэлі лекавыя прэпараты, якія карыстаюцца павышаным попытам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 24tv.ua

У адмысловай заяве прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя адзначаюць, што «некаторыя аптэкі» нібыта неабгрунтавана павышаюць кошты. Установа нават змясціла пералік аптэк, у якіх кошты асабліва выраслі: «Мая аптэка», «Флора Фарм», «Сетка аптэк», «Сацфарма», «Фармпраект».

Чыноўнікі адзначылі, што з гэтага часу збіраюцца трымаць на кантролі кошт на запатрабаваныя лекі. Паводле ўстановы, Міністэрства аховы здароўя накіравала шэраг лістоў у беларускія аптэкі з папярэджаннямі пра недапушчальнасць «неабгрунтаванага росту коштаў». Імаверна, цяпер кошты на лекі будуць рэгулявацца на дзяржаўным узроўні.

Эканоміка з Чалым
Беларусь чакаюць пустыя паліцы, чыноўнікі ў паніцы. Эфект ад санкцыяў пачаўся
2022.03.31 19:20

Адзначым, што Мінздароўя спасылалася ў падліках на кошты, якія былі яшчэ ў сакавіку. Імаверна, у красавіку рост цэнаў на медыкаменты працягнуўся.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў