Былы дырэктар ЦРУ: Пуціну трэба адметны поспех на ўсходзе, каб правесці ў Маскве парад 9 траўня


Імавернасць таго, што найбліжэйшымі днямі ўкраінскія сілы сутыкнуцца з велізарнаю праблемай на ўсходзе краіны, павялічваецца. Звесткі спадарожнікаў і выведкі адзначаюць: расейскія войскі збіраюцца для новай атакі. Паводле былога дырэктара Сі-Ай-Эй (ЦРУ) Дэйвіда Пэтрэюса, першы раз за час вайны расейцы засяродзяць свае сілы на адной вобласці, а не на цэлай краіне, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Уладзімір Пуцін і Сі Цзінь Пін падчас параду перамогі ў Маскве. 9 траўня 2015 года. Крыніца: Kremlin.ru

Пэтрэюс дадаў, што шмат у чым «поспех» расейскай агрэсіі залежыць ад надвор’я, а сітуацыя на ўсходзе будзе залежаць ад шэрагу фактараў: «Калі надворʼе будзе спрыяць ім, калі поле высахне і яны змогуць выкарыстоўваць на гэтых палях гусенічныя машыны, то могуць выбудаваць шэраг транспартавых вузлоў, калі не – расейцам будзе значна цяжэй».

Яшчэ адным фактарам можа быць тое, наколькі хутка дадатковая дапамога ва ўзбраенні дасягне Украіны.

Фота
Кіеўская вобласць цалкам вызваленая ад расейскіх войскаў. Як цяпер выглядаюць вызваленыя месцы
2022.04.03 00:00

Пэтрэюс таксама дадаў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін «не зацікаўлены» ў перамовах і хоча «адзначаць адчувальны поспех 9 траўня, калі ў Маскве праходзіць штогадовы парад перамогі ў Другой сусветнай вайне».

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў