Мужа праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскай дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў


Мужа затрыманай Таццяны Гацуры-Яворскай – Уладзіміра Яворскага – дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў. Ён мусіць пакінуць Беларусь цягам трох дзён.

Факт працяглага пражывання Уладзіміра ў Беларусі ігнаруецца судом, роўна як і недатычнасць мужа да дзеянняў Таццяны Гацуры-Яворскай, паведамляе тэлеграм-канал «Страна для жизни».

Таксама сёння мінае 10 дзён з затрымання Таццяны: ёй маюць выставіць абвінавачанні ці адпусціць. Заснавальніцу грамадскага аб’яднання «Звяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я – не» затрымалі 6 красавіка. Раней паведамлялі, што яе падазраюць у фінансаванні закалотаў.

Hавiны
Затрыманую арганізатарку выставы Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага
2021.04.11 19:14

Праваабаронцы прызналі Таццяну палітзняволенай, а Еўрапейская кінаакадэмія і больш за 50 кінаарганізацыяў заклікалі вызваліць Таццяну Гацуру-Яворскую.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў