«Беларусь стала больш савецкай эканомікай, чым была 20 гадоў таму». Эксперт каментуе прэс-канферэнцыю кіраўніка Нацбанку


Эканаміст Яраслаў Раманчук у жывым эфіры «Белсату» пракаментаваў сённяшнюю супольную прэсавую канферэнцыю кіраўніка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання Уладзіміра Калтовіча і кіраўніка Нацыянальнага банку Паўла Калаура.

Улады Беларусі цяпер кантралююць кошты на 55 % тавараў. Пра гэта паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

Паводле незалежнага адмыслоўца Яраслава Раманчука, гэта сведчыць аб рэгрэсе ў эканамічным развіцці краіны:

«У пачатку 2000-х гадоў гэты кошык (тавараў, якія рэгулююцца) быў недзе 25–30 %. То бок за апошнія 20 гадоў Беларусь стала значна больш савецкай эканомікай, чым была нават 20 гадоў таму».

Фота: ТК / Белсат

Ці варта захоўваць грошы ў рублях?

Паводле старшыні Нацбанку Паўла Калаура, трымаць грошы варта і надалей у беларускіх рублях, нягледзячы на інфляцыйныя чаканні грамадства.

Разам з гэтым, кіраўнік даследчага Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук звяртае ўвагу, што прадстаўнікі фінансавых уладаў не параўноўваюць прыбытковасці рубля з сусветнымі фінансавымі інструментамі:

«Супрацьпастаўленне рублёвых укладаў і валютных – гэта гаспадарка «саўка» і плану, бо трэба параўноўваць не з тым, якую даходнасць маюць валютныя ўклады, а варта параўноўваць з тымі даходнымі інструментамі, якімі карыстаюцца ўсе ў свеце – індэксам Доў Джоўнза, S&P, з тымі каштоўнымі паперамі, якія ў 2020 годзе далі прыбытак прынамсі 20 %».

Стан беларускай эканомікі не выклікае ў Нацыянальнага банку вялікай заклапочанасці, але ёсць некалькі праблемаў, якія патрабуюць прынцыповага рашэння, заявіў 15 красавіка старшыня кіравання Нацбанку Павел Калаур на прэс-канферэнцыі. Перадусім гэта і адток валютных дэпазітаў, і пазыкі дзяржаўнага сектару.

Hавiны
На двоечку. Эксперты распавялі, ці добра беларусы разбіраюцца ў бюджэце і чаму
2021.04.15 08:00
Эканоміка з Чалым
Як тонуць беларускія прадпрыемствы
2021.04.15 20:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў