Праваабаронцы прызналі яшчэ 10 асобаў палітвязнямі


Праваабаронцы выступілі з супольнай заявай, у якой агучылі, што лічаць палітычнымі вязнямі яшчэ 10 асобаў, якіх улады трымаюць за кратамі. Агулам на дзень 15 лютага ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 256 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы выступілі з супольнай заявай, у якой агучылі, што пераслед Арсенія Сіняка, Рамана Яхіна, Данілы Чамаданава, Аляксандра Целешмана, Мікіты Літвіненкі, Яўгена Пекача, Вячаслава Касцючыка, Сяргея Моўшука, Дзмітрыя Тура, Аляксандра Нурдзінава, якіх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») і паводле ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), – палітычна матываваны. Людзей пераследуюць у сувязі з рэалізацыяй імі права на мірныя сходы і на выказванне сваёй думкі пра абвешчаныч вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.

На 15 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 256 чалавек.

Hавiны
Юрысты пра стан права ў Беларусі: «Цяжка, але выкінуць свой дыплом не хацелася»
2021.02.15 18:22

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў