У Непале разбіўся самалёт. Пацверджаная гібель 72 асобаў


У міжнародным аэрапорце Покхара ў Непале разбіўся самалёт. На борце знаходзіліся 72 асобы, усе яны загінулі, паведамілі ў авіякампаніі Yeti Airlines. 

У Twitter апублікавалі відэа, як сцвярджаецца, з момантам крушэння. На кадрах бачна, як блізка ад зямлі самалёт завальваецца на бок.

На борце самалёта авіякампаніі Yeti Airlines, які разбіўся ў Непале, знаходзіліся 68 пасажыраў і 4 члена экіпажа. Агенцтва PAP піша, што сярод іх былі замежнікі: аўстраліец, француз, аргентынец, пяць індыйцаў, чатыры расейцы, ірландзец і два грамадзяніна Паўднёвай Карэі.

Прычыны авіякатастрофы пакуль не вядомыя.

За апошнія 30 гадоў у Непале разбіліся 27 самалётаў. Гэта тлумачыцца размяшчэннем аэрапортаў у цяжкадаступных скалістых мясцовасцях. Таксама краіне бракуе сучаснай інфраструктуры прагназавання надвор’я, што не дазваляе аператыўна вызначаць метэаўмовы, якія хутка змяняюцца ў гарах.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў