У Менску чарговы раз арыштавалі праваабаронцу Насту Лойку


Чацвёрты раз запар у Менску арыштавалі праваабаронцу Насту Лойку. Суд Першамайскага раёну сталіцы прызначыў ёй чарговыя 15 содняў арышту, піша Telegram-канал «humanconstanta».

Наста Лойка. Менск, Беларусь, 2 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Праваабаронца Наста Лойка за кратамі з 28 кастрычніка. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»). Пасля адбывання тэрміну пакарання суд агучвае ёй чарговы содні арышту. Агулам было ўжо 4-ы судовыя паседжанні.

Наста Лойка распавядала пра катаванні, адзін з байцоў ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з працаўнікоў ЦІПу вывеў ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзінаў. Раней паведамлялі, што перадачы Насце ды іншым адміністратыўна арыштаваным на Акрэсціна не прымаюць, увесь гэты час яна без лекаў і сродкаў асабістай гігіены.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў