Упершыню на прэзідэнцкіх выбарах у Славеніі перамагла жанчына


Ліберальная праваабаронца Наташа Пірц Мусар перамагла ў другім туры выбараў і сталася першаю жанчынаю на чале дзяржавы ў Славеніі. Яна заявіла, што будзе імкнуцца пераадолець глыбокі разрыў паміж левымі і правымі ў сваёй краіне, паведамляе агенцтва «Associated Press».

Абраная прэзідэнтка Наташа Пірц Мусар пасля перамогі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. 13 лістапада 2022 года. Любляна (Ljubljana), Славенія.
Фота: Luka Dakskobler / Zuma Press / Forum

Пасля падліку амаль усіх галасоў Наташа Пірц Мусар апярэдзіла кансерватыўнага былога міністра замежных справаў Славеніі Анжэ Логара з лікам 54 % супраць 46 %.

Пірц Мусар заявіла, што будзе спрабаваць пераадолець раскол паміж левымі і правымі ў краіне з насельніцтвам 2 мільёны чалавек.

«Маёй першай задачай будзе адкрыццё дыялогу паміж усімі славенцамі», – падкрэсліла яна падчас святкавання сваёй выбарчай каманды.

Паведамляецца, што ейная перамога ўзмацняе ліберальны блок краіны пасля перамогі левацэнтрысцкай кааліцыі на парламенцкіх выбарах у Славеніі ў красавіку. «Усё сваё жыццё я адстойвала адныя і тыя ж каштоўнасці: дэмакратыю, правы чалавека, талерантнасць. Прыйшоў час перастаць мець справу з мінуўшчынаю. Шмат што трэба зрабіць у будучыні», – заявіла Пірц Мусар.

54-гадовая Наташа Пірц Мусар будзе першаю жанчынаю на пасадзе прэзідэнта пасля набыцця Славеніяй незалежнасці пасля распаду Югаславіі ў 1991 годзе. Пірц Мусар рэпрэзентавала былую першую лэдзі ЗША Мэланію Трамп у справах аб аўтарскіх правах і іншых пытаннях у Славеніі. Таксама яна была старшынёю Чырвонага Крыжа Славеніі.

Каментар
Чаму ўлады не спыняюць тэрору, а беларусы – індівідуальнага супраціву
2022.11.14 07:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў