Уладзімір Зяленскі заявіў пра больш за 400 ваенных злачынстваў расейскіх салдатаў у Херсонскай вобласці


У Херсонскай вобласці, які на мінулым тыдні пакінулі расейскія войскі, ужо задакументаваныя сотні ваенных злачынстваў, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце па выніках 263 дзён вайны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына з роварам ідзе каля разбітага падчас абстрэлаў шапіку. Навадзмітраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле Уладзіміра Зяленскага, следчыя ўжо задакументавалі больш за 400 злачынстваў расейскіх вайсковаслужбоўцаў, а таксама знайшлі целы забітых цывільных асобаў і вайскоўцаў:

«У Херсонскай вобласці расейскае войска пакінула пасля сябе такія ж зверствы, як і ў іншых рэгіёнах нашай краіны, куды здолела зайсці. Знойдзем і прыцягнем да адказнасці кожнага забойцу».

Цяпер трываюць затрыманні расейскіх салдатаў і наймітаў, якіх кінулі на гэтай тэрыторыі, і абясшкоджанне дыверсантаў.

Зяленскі паабяцаў, што найбліжэйшым часам правапарадак будзе адноўлены ў 226 мясцовасцях вобласці, у якіх жывуць 100 тысяч мясцовых жыхароў.

«Мы вяртаем сувязь, інтэрнэт, тэлебачанне. Мы робім усё, каб як мага хутчэй аднавіць нармальныя тэхнічныя магчымасці пастаўкі электрыкі і вады. Вернем транспартавыя злучэнні і пошту. Вернем хуткую дапамогу і нармальную медыцыну. Ужо пачынаецца аднаўленне працы органаў улады, паліцыі, некаторых прыватных кампаніяў», – сказаў украінскі прэзідэнт.

Зяленскі таксама папярэдзіў, што сітуацыя ў Херсонскай вобласці застаецца небяспечнаю праз мініраванне тэрыторыі. Падчас размініравання, паводле Уладзіміра Зяленскага, адзін сапёр загінуў, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Hавiны
Брытанскі міністр абароны: Расея расчараваная стратай Херсону, але далёкая ад таго, каб здацца
2022.11.13 18:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў