Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж не выйшлі на волю пасля содняў


Пасля 15 содняў арышту не выйшлі на волю Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка.

Іх павінны былі выпусціць сёння ноччу, але гэтага не адбылося. Чаму – не вядома. Відаць, сужэнцаў перазатрымалі па новай.

Ірына Слаўнікава і Аляксандр Лойка.
Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

Ірыну і Аляксандра затрымалі ў ноч на 30 кастрычніка ў менскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. Праз тры дні іх асудзілі на 15 содняў арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Падчас суда Аляксандр распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і не далі забраць багаж. Ён адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго.

Камера на Акрэсціна, дзе знаходзілася Ірына і яшчэ дзевяць жанчын абвяшчалі галадоўку з-за ціску і катаванняў.

Артыкулы
Катуюць за скаргі. Што вядома пра камеру № 15 на Акрэсціна, дзе 10 жанчын абвясцілі галадоўку
2021.11.05 12:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў