Дзяржаўныя СМІ вінавацяць ААН у фінансаванні беларускіх пратэстаў


Сцяг ААН.
Фота: pravda.com

На меркаванне дзяржаўных медыяў, работнікі ААН фінансавалі пратэсты праз немэтазгодныя плацяжы Офісу правоў людзей з інваліднасцю.

Рэч у тым, што «два супрацоўнікі офісу ААН у Беларусі пры поўным усведамленні неправамернасці сваіх дзеянняў распрацавалі і зрэалізавалі незаконную схему аплаты паслуг адвакатаў беларускім грамадзянам, якія не ёсць ні асобамі з абмежаванымі магчымасцямі, ні ахвярамі хатняга гвалту».

Гаворка пра юрыдычную дапамогу 23 асобам, якія пацярпелі ад гвалту і рэпрэсіяў.

«Белсат» атрымаў ад ААН такі каментар з нагоды абвінавачанняў у фінансаванні пратэстаў:

«Офіс сталага каардынатара ААН у Беларусі ведае пра паведамленні ды існую занепакоенасць ураду Беларусі ў сувязі з праграмай юрыдычнай дапамогі, што ажыццяўляецца на карысць некаторых уразлівых групаў насельніцтва.

ААН падтрымлівае сувязь з урадам Беларусі ў гэтым пытанні праз адпаведныя юрыдычныя і дыпламатычныя каналы. Сталы каардынатар ААН у Латвіі, Расейскай ААН, уключаючы ўсе агенцтвы, фонды і праграмы ААН, якія працуюць у Беларусі, сканцэнтраваныя цягам нашай працы з Беларуссю і на карысць Беларусі. Мы спадзяемся на далейшую супрацу з уладамі Беларусі і адпаведнымі партнёрамі ў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку ў сферы ўстойлівага развіцця і правоў чалавека».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў