Ва Украіне маці загінулага беларускага ваяра Палка Каліноўскага Паўла Волата прыняла ўзнагароду сына. Мінабароны Украіны пасмяротна ўзнагародзіла загінулага медалём «Україна понад усё!», паведамляе прэсавая служба беларускага палка.
Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны пасмяротна ўзнагародзіла медалём «Україна понад усё!» ваяра Палка Каліноўскага Паўла Волата. Медаль загінулага камандзіра падчас воінскага рытуалу перадалі яго маці Наталлі Суславай.
«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!» – звярнулася да байцоў Палка Каліноўскага маці Паўла Волата.
Падчас вайсковай цырымоніі рэкруты Палка Каліноўскага прынеслі ўрачысты зарок на вернасць Беларусі і пакляліся біцца за яе свабоду і незалежнасць.
Камандзір роты выведкі Павел Волат, які стаяў ля вытокаў утварэння Палка Каліноўскага, загінуў 15 траўня сёлета падчас выканання баявой задачы на Поўдні Украіны.
Алена Аляксандрава belsat.eu