33 беларускія школьнікі едуць адпачываць у летнік «Артэк» у акупаваным Крыме


Больш за тры дзясяткі беларускіх школьнікаў едуць адпачываць у летнік «Артэк» у акупаваным Крыме як пераможцы двух расейскіх конкурсаў. Аб гэтым паведамляе беларускае прадстаўніцтва так званага расейскага цэнтру навукі і культуры «Рускі дом».

Беларускія школьнікі перад адʼездам у акупаваны Крым.
Фота: «Русский дом» / vk.com

14 ліпеня стала вядома, што 33 беларускія школьнікі ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў едуць адпачываць у акупаваны Расеяй Крым у летнік «Артэк». 9 беларускіх школьнікаў перамаглі ў расейскім конкурсе «Люди Артэка», а яшчэ 24 – у расейскім конкурсе «Большая перемена». Прыз – летняя змена ў Крыме ў летніку «Артэк».

«У лагеры дзеці правядуць цэлую змену і пазнаёмяцца з аднагодкамі з розных краін, знойдуць аднадумцаў і новых добрых сяброў з усяго свету», – піша прадстаўніцтва «Рускага дому» у Менску.

Акрамя беларусаў, у конкурсе «Людзі Артэка» перамаглі дзеці з Паўднёвай Асеціі, Сірыі, Манголіі, Узбекістана, Егіпта, Індыі, Арменіі, Абхазіі і Кыргызстану.

Яшчэ адна група дзяцей едзе ў Паўночную Асецію з наведваннем Масквы. Гэта паездка ў межах праграмы «Здравствуй, Россия!».

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў