Кацярына Барысевіч стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі «За свабоду прэсы»


Журналістка парталу TUT.by Кацярына Барысевіч, якая шэсць месяцаў правяла за кратамі, стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі «За свабоду прэсы».

Кацярына Барысевіч пасля наведвання цырульні. Менск, Беларусь. 19 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Прэмія «За свабоду прэсы» штогод уручаецца журналісту, які прадэманстраваў выдатныя і ўстойлівыя дасягненні ў справе свабоды прэсы ды падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў зазнаў гвалт, турэмнае зняволенне ці працаваў у складаных умовах.

Прэміяй «За свабоду прэсы» ўзнагароджваюць чатырох журналістаў. Акрамя Кацярыны Барысевіч лаўрэатамі сталі радыёжурналістка Анастасія Мэхія (Anastasia Mejía) з Гватэмалы, рэдактар газеты Матыяс Гентэ (Matías Guente) з Мазамбікe і галоўны рэдактар медыягрупы Ай Чан Наінг (Aye Chan Naing) з М’янмы.

Кацярыну Барысевіч затрымалі 19 лістапада 2020 года, яна правяла шэсць месяцаў за кратамі ў справе «нуль праміле». Журналістка апублікавала інфармацыю аб тым, што загінулы Раман Бандарэнка быў цвярозы.

Цырымонія ўзнагароджання запланаваная на 18 лістапада 2021 года. Звычайна яна праходзіць у Нью-Ёрку.

Артыкулы
«Мы спявалі і танчылі, вырашылі быць шчаслівымі нават за кратамі». Кацярына Барысевіч – пра турму і волю
2021.06.13 08:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў