«Беларусбанк» уводзіць абмежаванні для картак «Мір»


Стала вядома, што «Беларусбанк» уводзіць абмежаванні для картак «Мір». Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» адзначае, што ўладальнікаў картак чакаюць абмежаванні на зняцце наяўных і камісія па выдачы наяўных.

Карта «Мір».
Фота: yk24.ru

Абмежаванні «Беларусбанку» датычаць кліентаў сістэмы «Мір» банкаў – нерэзідэнтаў Беларусі. З 14 чэрвеня ў «Беларусбанку» можна будзе здымаць не больш за 500 рублёў на тыдзень з картак расейскай плацежнай сістэмы. Таксама ўвялі камісію – 15 % ад сумы аперацыі для выдачы наяўных у банкаўскіх аддзяленнях.

Нагадаем, што гэта ўжо пяты банк, які ўвёў абмежаванні ўладальнікам картак расейскай плацежнай сістэмы. У «Белаграпрамбанку» і банку «Рашэнне» можна здымаць не больш за 500 рублёў за тыдзень, у «Белгазпрамбанку» і Банку БелВЭБ дзеюць месячныя ліміты – не больш за 2 і 2,5 тысячы рублёў штомесяц.

Таксама ў Беларусі адбылася міжсістэмная інтэграцыя плацежных сістэмаў «Белкарт» і «Мір». Для банкаў – удзельнікаў сістэмы «Белкарт» з 1 студзеня 2022 года ўстанавілі патрабаванне абслугоўваць карткі «Мір». Відавочна, што захады выкарыстання расейскай плацежнай сістэмы былі выкліканыя санкцыямі Захаду, накладзенымі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў