«Улада разгубленая». Аналітык патлумачыў сэнс прэс-канферэнцыі з удзелам Пратасевіча


Палітычны аналітык Ігар Ільяш пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале сённяшнюю прэс-канферэнцыю, у якой прынялі ўдзел сілавікі і палітвязень Раман Пратасевіч.

«Прэс-канферэнцыя з удзелам Рамана Пратасевіча – гэта чарговая прапагандысцкая аперацыя, якая праведзена настолькі нязграбна, што здольная толькі нашкодзіць рэжыму», – адзначае ён.

Паводле Ільяша, сённяшняя прэс-канферэнцыя сведчыць пра тое, што «ўлада разгубленая». Афіцыйны Менск не разлічваў, што інцыдэнт з самалётам Ryanair «якасна зменіць стаўленне Захаду да дыктатуры ў Беларусі».

«Рэжым Лукашэнкі ператварыўся ў праблему для еўрапейскай бяспекі, над ім упершыню за ўвесь час навісла пагроза сапраўды сур’ёзных эканамічных санкцый. Таму рэжым адчайна спрабуе хоць неяк выправіць сітуацыю, на хаду выдумляючы новыя апраўдання і прапагандысцкія трукі», – кажа ён.

Ільяш мяркуе, што ідэя прыцягнуць на брыфінг МЗС (менавіта вонкавапалітычнае ведамства фармальна ладзіла гэтае мерапрыемства) Рамана Пратасевіча і сілавікоў узнікла ў самы апошні момант. «Прычым складваецца ўражанне, што сілавікі хваляваліся нават больш самога Пратасевіча – яны не чакалі, што ім прыйдзецца за ўсіх адказваць і нервова круцілі ў руках свае асадкі», – дадае аналітык.

Hавiны
Следчы камітэт: Тое, што затрыманыя палякі пакінулі Беларусь, – гэта жэст выключна добрай волі
2021.06.14 18:09

«Дадайце да гэтага нядаўняе слязлівы зварот «дэпутатаў» да сусветнай супольнасці і ўчарашняе эпатажных інтэрвʼю Макея. Усё гэта паказвае на тое, што ў найвышэйшых эшалонах улады цяпер пераважаюць настроі блізкія да панічных», – кажа ён.

Акрамя таго, мяркуе Ільяш, прэс-канферэнцыя прадэманстравала, што ўлада «цалкам страціла сувязь з рэальнасцю»:

«Гэта адбылося, вядома, не цяпер, але сённяшняя прэс-канферэнцыя таму яркае пацверджанне. Рэжым канчаткова страціў усякія цывілізацыйныя арыенціры, таму нават іх спробы апраўдацца выглядаюць цяпер абсалютна па-варварску.

Яны там цалкам перакананыя: калі прыцягнуць закладніка на прэс-канферэнцыю і прымусіць яго паўтараць, што ў яго ў турме «цудоўны настрой» і ён «шчыра паважае Лукашэнку», то Захад перастане давяраць Ціханоўскай. Яны перакананыя: калі таемна здымаць польскага консула на камеру, а потым прадэманстраваць гэты запіс на ўвесь свет, то ўсе зразумеюць, што з афіцыйным Менскам усё ж такі можна мець справу. Але насамрэч рэакцыя будзе супрацьлеглай».

Артыкулы
Рамана Пратасевіча прывялі на брыфінг сілавікоў
2021.06.14 16:25

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў