Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 14 траўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 14 траўня чытайце ў нашым аглядзе.

Разбураны фасад жылога дому ў раёне Паўночная Салтаўка ў Харкаве, Украіна. 28 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

На раніцу 14 траўня ва Украіне ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі з боку РФ пацярпелі больш за 647 дзяцей. Паводле афіцыйных звестак, загінулі 227 дзяцей і больш за 420 атрымалі раненні.

Таксама ў выніку бамбаванняў і абстрэлаў расейскімі ўзброенымі сіламі ўкраінскіх гарадоў і вёсак пашкоджана 1748 навучальных установаў. Пры гэтым 144 з іх былі знішчаныя цалкам.

Па інфармацыі Генеральнага Штабу ЗСУ, страты асабовага складу расейцаў з пачатку вайны дасягнулі 27200 чалавек. Разам з тым Украіна пачала вяртанне дадому целаў загінулых расейцаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласцяў.

За мінулыя содні на Данбасе ўкраінскія вайскоўцы адбілі 10 атак расейцаў. Пры гэтым працягваецца масіраваны артылерыйскі і авіяцыйны абстрэл заводу «Азоўсталь» у Марыупалі, дзе застаюцца аточанымі ўкраінскія сілы.

Тым часам мэр Харкава Ігар Тэрэхаў заявіў, што расейскія войскі ўжо пяць содняў не абстрэльваюць горад і адыходзяць у бок мяжы.

Hавiны
Эксперт: Гаварыць, што бітва за Харкаў выйграная, яшчэ рана, але ўкраінцы адсунулі расейцаў ад гораду
2022.05.14 10:53

Упаўнаважаная Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дэнісава паведаміла, расейцы знішчаюць унікальную Кінбурнскую касу на поўдні Украіны. Па словах Дэнісавай, у выніку дзеянняў расейцаў ад сярэдзіны красавіка на мяжы Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцяў гараць лясы. Агонь ахапіў ужо амаль 4 тысячы гектараў. Пад пагрозаю знішчэння знаходзіцца ўся расліннасць, жывёлы і людзі, якія знаходзяцца на тэрыторыі касы. Тушыць пажар амаль немагчыма, паколькі расейцы не прапускаюць лясную ахову да асяродкаў узгарання, таксама назіраецца і дэфіцыт паліва для пажарных машынаў.

Hавiны
Міністр абароны Украіны заявіў, што вайна ўваходзіць у новую фазу
2022.05.13 23:48

Кіраўнікі МЗС краінаў «Вялікай сямёркі» 14 траўня пастанавілі надалей дапамагаць Украіне ў выглядзе паставак зброі. Прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў таксама звярнуліся і да кіраўніцтва Беларусі з заклікам спыніць падтрыманне Расеі ў ейнай вайне супраць Украіны.

Міністр абароны ЗША Ллойд Осцін упершыню ад пачатку вайны паразмаўляў з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу. Осцін заклікаў да неадкладнага спынення агню ва Украіне.

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць Аліны Кабаевай, імавернай каханкі Пуціна. Таксама пад санкцыі трапілі былая жонка Пуціна Людміла Ачарэтная, ягоныя стрыечныя браты Ігар і Міхаіл Пуцін, бабка Aліны Кабаевай Анна Зацепіліна ды іншыя сваякі ды сябры Уладзіміра Пуціна.

Hавiны
G7 заклікала Беларусь адмовіцца ад падтрымання Расеі ў агрэсіі супраць Украіны
2022.05.14 19:09

ВК belsat.eu

Стужка навінаў