У Беларусі 5 новых палітзняволеных


Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі палітвязнямі яшчэ 5 асобаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. Агулам у Беларусі ўжо 377 асобаў з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 5 асобаў, якіх пазбавілі волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (працаўнікоў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў. Палітычнымі зняволенымі прызналі Аляксандра Цялегу, Уладзіслава Шынковіча, Сяргея Хаванскага, Арцёма Касача і Яўгена Люцкага.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

На 14 траўня ў нашай краіне 377 асобаў зʼяўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Мaю прaвa
Пакуль жонка была у СІЗА, мужа выслалі з краіны
2021.05.14 20:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў