З Сяргея Ціханоўскага хочуць спагнаць падатак з $ 900 тысяч, нібыта знойдзеных за канапаю


У Гомлі 13 траўня адбылося судовае пасяджэнне паводле скаргі Сяргея Ціханоўскага на рашэнне падатковай інспекцыі аб спагнанні з яго празмернага падатку з $ 900 тысячаў, якія нібыта знайшлі на ягонай дачы за канапаю падчас ператрусу ў чэрвені 2020 года. Пра гэта паведамляюць «Моцныя навіны».

Палітвязень сцвярджае, што не мае ніякага дачынення да гэтых грошай. Падатковая інспекцыя, у сваю чаргу, патрабуе выплаціць з іх празмерны падатак. Паводле пастановы дзяржаўнага органу, Ціханоўскі мусіць заплаціць у бюджэт 257 тысячаў 992 рублі і 72 капейкі. Ціханоўскі падаў скаргу.

Падчас судовага пасяджэння прадстаўніца дзяржаўнага органу хадайнічала аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме, бо ў матэрыялах фігуруюць дакументы са службовай інфармацыяй, якія змяшчаюць камерцыйную і падатковую таямніцу. Адвакатка Ціханоўскага Наталля Мацкевіч выступіла супраць, падкрэсліўшы, што гэтыя матэрыялы не прадстаўленыя суду і не апісаныя. Яна таксама адзначыла, што закрытыя судовыя пасяджэнні спараджаюць у грамадстве недавер да справядлівасці і законнасці прыняцця рашэнняў у разгляданых справах.

Урэшце суд Савецкага раёну Гомля прыняў рашэнне зрабіць пасяджэнне закрытым.

Hавiны
«Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя». Адвакатка пракаментавала «зліў» размовы з Ціханоўскім
2021.04.29 18:29

Сяргей Ціханоўскі застаецца за кратамі з 29 траўня 2020 года. Палітвязню выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), арт. 191 («Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў»), арт. 130 («Распальванне варожасці»). Справы Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова, Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча будзе разглядаць Гомельскі абласны суд.

Hавiны
Справу супраць Ціханоўскага, Статкевіча ды іншых абвінавачваных разгледзяць у Гомельскім абласным судзе
2021.05.12 14:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў