Генпракуратура Беларусі пагадзілася на экстрадыцыю Соф'і Сапегі ў Расею


Генпракуратура Беларусі задаволіла хадайніцтва Соф’і Сапегі аб экстрадыцыі яе ў Расею для адбыцця пакарання. Дзяўчыну перавязуць, калі ў Менску атрымаюць гарантыі выканання прысуду, піша расейскае агенцтва «РИА Новости».

Сафія Сапега.
Фота: ehu.lt

Генеральная пракуратура Беларусі дазволіла экстрадыцыю ў Расею Софʼі Сапегі. Ведамства накіравала ў Маскву сваю згоду. Расейскую грамадзянку перавязуць на радзіму пасля атрымання гарантыяў выканання прысуду.

Цяпер у Расеі мусіць адбыцца суд, які вызначыць тэрмін адбывання пакарання.

Раней Сапега прасіла Аляксандра Лукашэнку памілаваць яе, аднак просьбу адхілілі. У ягонай адміністрацыі заявілі, што хадайніцтва не адпавядала крытэрам. Напрыклад, Софʼя не адбыла паловы тэрміну.

Расейскую грамадзянку затрымалі ў Менску разам з Раманам Пратасевічам пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair. Сапегу абвінавацілі ў рэдагаванні Telegram-каналу «Чорная кніга Беларусі», яе прыгаварылі да 6 гадоў калоніі.

Hавiны
Сафія Сапега будзе даседжваць свой тэрмін у Расеі
2023.04.02 15:59

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў