Платформа «Рабочы рух» мае скаардынаваць дзеянні рабочых да агульнанацыянальнага страйку


Платформа «Рабочы рух», стварэнне якой напярэдадні анансавала Святлана Ціханоўская, мае скаардынаваць дзеянні рабочых да агульнанацыянальнага страйку, яе афіцыйны запуск запланаваны на заўтра, распавёў у жывым эфіры «Белсат» прадстаўнік стачкаму «Горадні Азоту» Юры Рававы.

«Гэтая платформа абʼядноўвае людзей з агульнымі мэтамі. Там змогуць камунікаваць і працоўныя дзяржпрадпрыемстваў і індывідуальныя прадпрымальнікі, змогуць абмяркоўваць варыянты страйку», – распавёў прадстаўнік стачкаму «Горадні Азоту» Юры Рававы.

Мітынг у Горадні 19 жніўня.
Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu

Разам з гэтым, цяпер няма канкрэтнай даты, калі можа быць абвешчаны агульнабеларускі страйк.

«Ні 1 траўня, ні 9 траўня – гэта вырашаць працоўным. Людзі са страйкамаў разумеюць, што паўтараць мінулыя памылкі нельга і працоўныя самыя мусяць вызначыць дату для забастоўкі», – сказаў Рававы.

«Рабочы рух» – гэта рух працоўных, які мае сваю платформу для каардынацыі дзеянняў, сайт, сацсетку і чат-бот @ruh_connect_bot, у які можна дасылаць карысную для актыву працоўных інфармацыю. Спасылка на платформу – https://www.stachka.org. Зараз доступ для актывістаў па паролі. У чацвер 15 красавіка да яе адкрыецца доступ для ўсіх ахвотных.

АА belsat.eu

Стужка навінаў