Выдаўца Змітра Коласа вызвалілі з СІЗА КДБ


Крыніцы «Белсату» паведамілі пра вызваленне выдаўца Змітра Коласа. Ён прабыў у СІЗА КДБ 10 содняў. Яго адпусцілі, не выставіўшы ніякіх абвінавачванняў.

Выдавец Зміцер Колас.
Фота: Zmicier Kolas Publisher / Facebook

Супрацоўнікі КДБ затрымалі Змітра Коласа 4 сакавіка. На наступны дзень ягонае выдавецтва паведаміла пра «прыпыненне дзейнасці да асобнага паведамлення».

Прычынай затрымання стала кніга, што выдаў літаратар, аднак якая менавіта, дакладна невядома. Паводле розных звестак, незадавальненне цяперашніх уладаў выклікаў ці зборнік «Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў», ці выданне «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці».

Як стала вядома «Белсату» ад уласных крыніцаў, некалькі гадзін таму Коласа вызвалілі, не выставіўшы абвінавачванняў. У СІЗА КДБ, вядомым як «амерыканка», ён прабыў 10 содняў.

Раней у Беларусі прыпынілі дзейнасць выдавецтваў «Медысонт», «Лімарыус», «Кнігазбор», «Галіяфы» і «Янушкевіч». Дзяржаўная «Белкніга» скасавала дамовы на распаўсюд з незалежнымі выдавецтвамі.

Hавiны
Выдавецтва «Зміцер Колас» часова прыпыняе дзейнасць. Выдавец, магчыма, у КДБ
2023.03.05 19:45

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў