Вынікі пошуку для:

У эфіры Офісу Святланы Ціханоўскай распавялі пра статус беларусаў, якія беглі з Украіны ў Польшчу

Святлана Ціханоўская і спецыяліст у прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр правялі супольны жывы эфір з нагоды апошняй інфармацыі, атрыманай ад кіраўніцтва Польшчы, у дачыненні беларусаў, якія вымушана прыбылі туды з Украіны і Беларусі.

Пераход «Дарагуск» на тэрыторыі Польшчы. 8 сакавіка 2022 года. Фота: ЯМ / Белсат

Мы сабралі асноўныя пытанні і тэзісы эфіру:

– Цяпер у беларусаў няма праблемаў з перасячэннем украінска-польскай мяжы. Праз мяжу прапускаюць нават тых, у каго не было з сабой пашпартоў, – яны былі ў пасольствах. Таксама ў офісе адзначылі, што пакуль не ўяўляецца магчымым вярнуць гэтыя пашпарты. Выехаць з Украіны ў Польшчу можна на падставе любых дакументаў, якія пацвярджаюць асобу: правы кіроўцы, пасведчанне аб нараджэнні ды інш.

– Рашэннем Рады Еўразвязу з 3 сакавіка людзям, якія прыехалі з зоны ваеннага канфлікту – Украіны, даецца статус часовай абароны, толькі на розны тэрмін.

– Цяпер распрацоўваецца спецыяльны закон для тых, у каго чальцы сям’і маюць украінскае грамадзянства. У Польшчы ёсць палітычная воля на тое, каб распаўсюдзіць легальнае доўгатэрміновае перабыванне ў краіне для беларусаў. Тыя, хто былі легальна ва Украіне, трапляюць пад статус часовай абароны.

– Такая форма легалізацыі, як ЧВЖ (ВНЖ), мае мала шанцаў на атрыманне ў Польшчы, бо яна выдаецца ў асноўным на працу, вучобу ці для ўзнаўленне сям’і. Цяпер падача паводле іншых падставаў наўрад ці прывядзе да нейкага выніку.

– Пасля заканчэння легальнага часу перабывання ў Польшчы (15 дзён для беларусаў) дэпартацыі назад у Беларусь не будзе. Гэта 100-адсоткавая інфармацыя ад дзяржаўных службоўцаў Польшчы.

– Пытанне з перамяшчэннем беларусаў далей па Еўропе складанае, бо ў беларусаў няма бязвізавага рэжыму, як ва ўкраінцаў. Для беларусаў, якія прыбылі на тэрыторыю Польшчы і збіраюцца рухацца далей, ёсць рэкамендацыя: перад тым, як перамяшчацца далей, лепш звязацца з краінай, куды вы хочаце накіравацца, і абгаварыць ваш легальны статус. І толькі потым кудысьці ехаць. Калі няма візы і хочацца перамяшчацца далей – то лепш звязвацца з краінай і даведацца пра такую магчымасць.

– Цэнтр беларускай салідарнасці аказвае беларусам такую ж дапамогу, як і ўкраінцам. Кожны можа звярнуцца па дапамогу ва ўсіх пытаннях легалізацыі і дапамогі.

«Сама сплю ў гатэлі». Беларуска з Любліна аддала свой дом пад прытулак для ўцекачоў

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны