У Беларусі заблакавалі два сайты аб банках і фінансах


Сайты infobank.by і prokopovich.net заблакавалі ў Беларусі.

Infobank – гэта інфармацыйны сайт аб курсах валют і банках Беларусі, а таксама водгукі. Апроч гэтага рэсурс рыхтуе сваю аналітыку пра тое, што адбываецца на валютным рынку, і праводзіць даследаванні банкаўскай і фінансавай тэматыкі. Пасля нападу Расеі на Украіну сайт рыхтаваў аналітыку пра ўплыў вайны на беларускую эканоміку.

На сайце Prokopovich размяшчаліся аб’явы з кантактамі тых, хто хоча прадаць і купіць замежную валюту па «ўзаемавыгадным» курсе. Са зніжэннем курсу нацыянальнай валюты ў Беларусі на сайце зʼявілася шмат абвестак.

Скрыншот з сайту prokopovich.net

Цяпер беларускі закон забараняе скупку, продаж і абмен валюты без ліцэнзіі ці дзяржрэгістрацыі.

Hавiны
Самы глыбокі крызіс у гісторыі. Эканаміст Крук зрабіў прагноз аб лёсе беларускай эканомікі
2022.03.12 13:12

АД belsat.eu

Стужка навінаў