У Беларусі хочуць падвысіць памер выплаты за адмову адпрацоўваць размеркаванне


Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец прапаноўвае ў некалькі разоў падвысіць памер кампенсацыі за неадпрацоўванне размеркавання па сканчэнні ВНУ. Такія захады, на думку чыноўніка, мусяць паспрыяць замацаванню кадраў на працоўных месцах.

Студэнты каля хімічнага факультэту БДУ.
Фота: Белсат

«Прапаноўваем у некалькі разоў падвысіць суму кампенсацыі маладым спецыялістам у выпадку неадпрацоўвання размеркавання, а ў нейкіх выпадках, магчыма, цалкам сысці ад магчымасці кампенсацыі выдаткаў на навучанне. Бо па сканчэнні ўніверсітэту ты мусіш стаць спецыялістам, а дзеля гэтага мінімум два гады ты мусіш адпрацаваць паводле сваёй прафесіі», – заявіў Іванец.

Аналітыка
«Як прыпісаны да зямлі прыгонны». Якімі будуць наступствы новых правілаў прыёму ў ВНУ?
2024.02.13 10:00

Разглядае Міністэрства адукацыі і павелічэнне тэрмінаў адпрацоўвання для некаторых спецыяльнасцяў, у прыватнасці, гэта можа закрануць мэтавікаў.

Яшчэ летась у верасні Андрэй Іванец заявіў, што выпускнік БДУ, які не захацеў працаваць паводле размеркавання, мусіць заплаціць 40–45 тысяч рублёў. Лукашэнка тады даручыў абмеркаваць, ці дастаткова гэтага, і прапанаваў увесці адпрацоўванне для платнікаў ды павялічыць яго тэрмін.

Hавiны
Лукашэнка даручыў «ператрэсці ВНУ»
2024.02.13 14:45

На нарадзе ў Менску 13 лютага Лукашэнка даручыў стварыць працоўную групу і «ператрэсці ВНУ». Ён назваў дасягненнем тое, што ў вышэйшай адукацыі ў Беларусі «захавалі найлепшыя савецкія традыцыі», аднак паскардзіўся, што не ўсім маладзёнам нашыя ВНУ падабаюцца. Таксама Лукашэнка загадаў прыняць захады супраць ад’езду беларускіх абітурыентаў за мяжу. На ягоны загад чыноўнікі мусяць стварыць працоўную групу і «ператрэсці ВНУ», як гэта раней зрабілі ў сістэме аховы здароўя.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў