Напружанасць ва ўкраіна-расейскіх адносінах працягвае нарастаць, і ўжо зараз еўрапейскія авіякампаніі з меркаванняў бяспекі адмаўляюцца ад палётаў над паветранай прасторай у Чорным моры, а ў ЗША і зусім паведамляюць пра маючы адбыцца наступ Расеі на Украіну ўжо на гэтым тыдні. Кіраўнік украінскага Цэнтру вайскова-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка ў эфіры праграмы «Студыя Белсат» распавёў пра настроі ва ўкраінскім грамадстве і дзеянні ўладаў краіны, а таксама падзяліўся сваім бачаннем магчымага развіцця падзей вакол Украіны.
Паводле Аляксандра Мусіенкі, нягледзячы на пастаяннае знешняе нагнятанне сітуацыі вакол Украіны, сітуацыя ў самой краіне больш-менш спакойная, і дзяржава гатовая да любога магчымага развіцця падзей.
«На такім бытавым узроўні нейкай панікі не адбываецца. У нас ёсць інфармацыя аб тым, што некаторыя нашы бізнесмены буйныя выехалі за мяжу, хтосьці перамясціўся да больш заходніх межаў нашай дзяржавы, але ў цэлым сітуацыя выглядае больш-менш стабільна. У нас практычна кожны дзень праходзяць нарады сілавікоў сектару абароны і бяспекі, ідзе праца па ўмацаванні абароназдольнасці Украіны».
Менавіта з прычыны прынцыповасці ўкраінскага боку, на думку Аляксандра Мусіенкі, расейскія ўлады ў якасці запаснога варыянту разглядаюць магчымасць прызнання незалежнасці ДНР і ЛНР, што ў канчатковым выніку таксама можа перашкодзіць Украіне ўступіць у NATO і ЕЗ.
Поўную размову з кіраўніком Цэнтру ваенна-прававых даследаванняў Аляксандрам Мусіенкам можна паглядзець па ссылцы.
ВК belsat.eu