14 лютага – дзень народзінаў забітага сілавікамі Аляксандра Віхора


14 лютага ў забітага сілавікамі Аляксандра Віхора дзень народзінаў. 25-гадовы жыхар Гомля памёр 11 жніўня 2020 года. Вінаватых у яго смерці следчыя не знайшлі.

Магіла Аляксандра Віхора. 14 лютага 2022 года.
Фота: чытачы Белсату

25-гадовага Аляксандра Віхора затрымалі амапаўцы 9 жніўня 2020 года. Жыхара Гомля пакаралі 10 соднямі адміністратыўнага арышту за ўдзел у пратэстах. Пасля суда яго даставілі ў Чыгуначны РАУС, а потым канваявалі ў СІЗА. Нібыта з «прыкметамі псіхічнага разладу» хлопца накіравалі на абследаванне ў псіхіятрычную лякарню. Там ягоны стан пагоршыўся – Віхора адвезлі ў рэанімацыю, дзе ён ноччу памёр.

Аляксандра Віхора пахавалі ў Гомлі 16 жніўня 2020 года. Адпявалі ў Міхайлаўскай царкве ў Касцюкоўцы. Развітацца з ім прыйшлі тысячы людзей.

ВІДЭА
Год таму пасля збівання АМАПам памёр пратэстовец Аляксандр Віхор. Вінаватых не пакаралі
2021.08.12 15:00

Маці памерлага Святлана Віхор распавядала, што следчыя апісвалі яго затрыманне: амапавец падчас затрымання паваліў Віхора на зямлю, націснуў нагою на шыю. У ізалятары часовага ўтрымання Аляксандру стала блага, уначы яго ванітавала, але яму не надавалі дапамогі, нягледзячы на просьбы яго ды іншых затрыманых. У РАУСе ён трызніў, клікаў на дапамогу, але яго за гэта пабілі. Паводле сведак, калі яго вывелі ва ўнутраны дворык РАУСу, каб адправіць у СІЗА, ён стаў задыхацца, вырываўся – яго завялі ў пустую машыну і збівалі. Па дарозе ў СІЗА, казалі сведкі, у яго пырснулі з пярцовага балончыка. Маці забітага пацвярджае, што ў Аляксандра былі праблемы з сэрцам. Калі ён доўга заставаўся ў закрытым аўтамабілі ў чарзе ў СІЗА, яму зрабілася блага. Ён прасіў дапамогі, крычаў, аднак міліцыя падумала, што той буйны і накіравала яго ў псіхіятрычны шпіталь.

Аляксандр Віхор, загінулы пасля затрымання на акцыі пратэсту ў Гомлі.
Фота: gomel.today

Першай версіяй, якую бацькам агучвалі следчыя, было тое, што «ён быў пад наркотыкамі» – з матэрыялаў выявілася, што тое самае міліцыянты казалі лекарам, калі прывозілі затрыманага ў ізалятар і ў псіхіятрычны шпіталь, а таксама калі перадавалі ў хуткую дапамогу. Маці лічыць, што ў тым ліку праз гэта медыкі не змаглі надаць своечасовую дапамогу.

Hавiны
Як сілавікі беспакарана забіваюць беларусаў: кажуць пра суіцыды і хваробы, садзяць сведкаў
2022.01.03 19:09

ВЛ belsat.eu

Стужка навінаў