«Незаконная акцыя ў лесе»: міліцыя затрымала 19 лыжнікаў пад Маладзечнам


У Маладзечне 14 лютага каля поўдня супрацоўнікі міліцыі затрымалі лыжнікаў. Як паведамляюць чытачы «Белсат», агулам іх было больш за 20 чалавек. З лыжнай амуніцыяй яны выехалі за межы гораду, і ўжо там іх атачылі сілавікі ды завезлі ў Маладзечанскі РАУС.

Затрыманне лыжнікаў у Маладзечне.
Фота: скрын з відэа МУС

Сувязі з затрыманымі няма, але адзін з іх здолеў патэлефанаваць сябру і запытаць, дзе месціцца гарадская штраф-стаянка. Відаць, што аўтамабілі лыжнікаў арыштаваныя. Мабільныя і хатнія тэлефоны меркаваных затрыманых не адказваюць.

Затрыманне лыжнікаў у Маладзечне.
Фота: скрын з відэа МУС

МУС ужо пракаментавала затрыманне лыжнікаў, патлумачыўшы яго тым, што ў Маладзечанскі РАУС паступіла паведамленне з філіялу РУП «Мінскэнерга», што каля падстанцыі ў вёсцы Ляшно сабраўся натоўп людзей. Заяўнікі не выключалі верагоднага пашкоджання староннімі прадметамі высакавольтных ЛЭП.

«Пад выглядам катання на лыжах сабралася група каля 20 чалавек і ўчыніла несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаннем БЧБ-сімволікі». Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, 11 жанчын і 8 мужчынаў, затрыманыя і дастаўленыя для разбору ў райаддзел», – інфармуе МУС.

Усе затрыманыя жыхары Маладзечна, сярод якіх ёсць 65-гадовая жанчына.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў