Праз пяць месяцаў спецкамендатура № 7 развітаецца з Паўлам Севярынцам


Асуджаны на тры гады «хіміі» сустаршыня аргкамітэту стварэння БХД распавёў журналістам пра жыццё ва ўмовах абмежавання волі.

{movie}Павал Севярынец пра ўмовы на “хіміі”|right|10651{/movie}

«Дзякуй Богу, вясна. Мой тэрмін падыходзіць да канца. Тут значна лягчэй, чым тым, хто знаходзіцца ў зняволенні ў турмах і зонах, – зазначыў Севярынец. – Стаўленне адміністрацыі тут, можна сказаць, роўнае. Напэўна, гэта тлумачыцца тым, што абмежаванне волі – гэта не яе пазбаўленне. Тут кожны крок можа быць выкладзены ў інтэрнэт, таму, скажам так, яны асцерагаюцца».

Паўла Севярынца асудзілі 16 траўня 2011 года. Ён адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Працуе ў фермерскай гаспадарцы каля спецкамендатуры.

Напісаць палітвязню можна на адрас: 225143, Берасцейская вобл., Пружанскі р-н, в. Куплін, ПУАТ-7

У.Ш., паводле БелаПАН, belsat.eu

Стужка навінаў