Гісторыі беларусаў, якія навучыліся зарабляць на сваім хобі


Як у беларускіх умовах распачаць бізнес без стартавага капіталу?

Сюжэты пра гэта падрыхтавала праграма “Асабісты капітал”, якая выходзіць на “Белсаце” штопанядзелак а 20:40. Архіў выданняў глядзіце ў закладцы “Нашыя праграмы”.

Уладальніца прыватнай стайні

Алена Мароз распачала сваю справу 12 гадоў таму дзякуючы мужу, які на гадавіну вяселля падараваў белага арлоўскага рысака. Пасля да яго дадаліся яшчэ два кані. Утрымліваць тройцу стала дорага, а паколькі шмат хто прасіўся паездзіць, спадарыня Алена пастанавіла такім чынам зарабіць хаця б на харчы для сваіх чатырохногіх гадаванцаў.

Стартавага капіталу для бізнесу не было, нашая гераіня працягвала зарабляць на жыццё журналістыкаю, увесь вольны час прысвячаючы коннай справе. Сёння хобі ператварылася ў асноўную крыніцу заробку. Яна ўладальніца 2 стайняў у вёсках Тарасава і Піяніна, дзе ўтрымліваюцца 30 жывёлінаў. Там навучаюць ездзіць конна , займаюцца гіпатэрапіяй з дзецьмі, зарганізоўваюць конныя шпацыры, пазычаюць гадаванцаў для фотасесіяў і святаў, прапаноўваюць паслугу ўтрымання прыватных коней.

Кіраўнік прыватнай кінашколы

Андрэй Палупанаў таксама распачаў сваю справу без вонкавых інвестыцыяў: паслухаўся парадаў кансалтынгавай кампаніі. У 2009 годзе ён заснаваў Менскую кінашколу-студыю. Спачатку на ўласныя грошы арандаваў пакой у Доме літаратара, каб распачаць курсы рэжысёраў, фільм-мэйкераў і акторскага майстэрства.

Сёння ў прыватнай кінашколе выкладаюць беларускія акторы, псіхолагі, рэжысёры ды сцэнарысты. З майстар-класамі прыязджаюць замежныя акторы, перформеры ды грымёры. Маладыя людзі вучацца тут трымаць камеру, атрымліваюць агульнае паняцце пра рэжысуру, мантаж і прафесію актора, вучацца рабіць першыя кароткія фільмы або ролікі.

{movie}Гісторыі беларусаў, якія навучыліся зарабляць на сваім хобі|right|10453{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў