Дахі пчаліных вуллёў на Нацыянальнай асамблеі маюць колеры дзяржаўнага сцяга Францыі.
Пчолы пасяліліся на парламенце з ініцыятывы дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі. Іх прыбыццё ў Парыж – пачатак новага еўрапейскага праекту, паводле якога пчолаў трэба перасяляць у гарады, дзе цяпер нашмат менш шкодных пестыцыдаў, чымся ў сельскай мясцовасці. Навукоўцы сцвярджаюць: пчолы выдатна адаптоўваюцца да гарадскога жыцця, збіраючы мёд у парках і клумбах французскай сталіцы.
{movie}Пчолы-“патрыёткі” на даху французскага парламенту|right|10433{/movie}
Парламенцкія пчолы-«патрыёткі», як чакаецца, будуць вырабляць да 150 кг мёду за год, апыляючы кветкавыя расліны ў Парыжы і вакол яго ў той час, калі ўва ўсім свеце колькасць пчолаў зніжаецца.
У пчаліным наваселлі ўзяў удзел спікер французскага парламенту Клёд Барталён (Claude Bartolone), які далучыўся на даху Нацыянальнай асамблеі да 6 пчаляроў-добраахвотнікаў, якія будуць даглядаць парламенцкіх пчолаў.
Мёд, выраблены пчоламі, перададуць у дзіцячыя дамы. Колькі слоікаў салодкага прысмаку дэпутаты плануюць захаваць для сябе, каб падсаладзіць сабе часам «горкія» размовы ды дэбаты ў парламенце.
МЯ, belsat.eu