Польскія фермеры разам з эколагамі ратуюць буслоў, якія прыляцелі з выраю


Буслы, якія вярнуліся з цёплых краёў у Польшчу, замест вясновага надвор’я і мноства жабаў сабе на корм засталі ў краіне мароз і снежныя гурбы.

{movie}Польскія фермеры дапамагаюць эколагам карміць буслоў |right|10064{/movie}

Мясцовыя эколагі, абаронцы правоў жывёлы і звычайныя вяскоўцы аб’ядналі свае намаганні, ратуючы птушак. Польскія фермеры даюць для буслоў корм, які затым выстаўляецца птушкам у месцах іхнага побыту. Буслы звычайна шукаюць паратунку ад голаду на сметніцах, але не заўсёды яны знаходзяць там дастатковую колькасць ежы.

Сярод корму, які прывозяць фермеры, – корм для сабак у бляшанках, курыныя страўнікі, вантробы і сэрцы.

Буслам патрэбна ператрываць у Польшчы каля 1,5 тыдня, бо, як чакаецца, снегапад і нізкія тэмпературы захаваюцца там да сярэдзіны красавіка.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў