Некалькі беларусаў праваліліся пад лёд. Двое загінулі


12 снежня ў Сенненскім раёне пад лёд правалілася пара. Жанчыну дасталі і выратавалі, мужчына патануў. Здарэнне адбылося на возеры ў Сеннінскім раёне Віцебскай вобласці, паведамляе МНС.

Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, дасталі з вады 62-гадовую жанчыну. Медыкі забралі яе ў шпіталь з пераахалоджваннем. Ейнага спадарожніка выратаваць не ўдалося. Цела мужчыны дасталі з вады і перадалі экспертам, якія ўсталююць дакладную прычыну смерці.

У нядзелю ратавальнікі атрымалі паведамленне аб жанчыне, якая правалілася пад лёд на рацэ Заходняя Дзвіна ў паселішчы Сураж Віцебскага раёну. Ратаўнікі дасталі жанчыну, ад шпіталізацыі яна адмовілася.

Таксама ў нядзелю стала вядома аб мужчыну, які праваліўся пад лёд на возеры Сянно каля в. Вольнае Сенненскага раёну Віцебскай вобласці. Работнікі МНС вынялі з вады патанулага грамадзяніна 1954 года нараджэння.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў