Брытанскі міністр абароны: Расея расчараваная стратай Херсону, але далёкая ад таго, каб здацца


Міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Ўоліс заявіў, што на сёння Расея далёкая ад таго, каб здацца. У гэты ж час Украіна мае «імпульс» пасля таго, як адваявала Херсон, піша выданне Sky News.

Херсон сустракае байцоў ЗСУ, 11 лістапада.
Фота: Украина Online / Telegram

Паводле меркавання міністра абароны Вялікай Брытаніі Бэна Ўоліса, сёння важна не недаацэньваць Маскву. Нягледзячы на страту Херсону, Крэмль не збіраецца здавацца ў вайне супраць Украіны.

«Херсон быў адной з многіх мэтаў. Расея пацярпела няўдачу, цяпер Украіна атрымала яго назад. Гэта фактычна задае пытанне расейскаму насельніцтву: дзеля чаго ўсё гэта было? Але таксама гэта дэманструе выдатныя здольнасці Украіны», – сказаў Бэн Ўоліс.

10 лістапада кіраўнік ЗСУ Валеры Залужны заяўляў, што з 1 кастрычніка ўкраінскія войскі вызвалілі на поўдні тэрыторыю плошчай амаль 1400 квадратных кіламетраў. 11 лістапада ў Херсон, які знаходзіўся пад расейскай акупацыяй з пачатку вайны, увайшлі ўкраінскія падраздзяленні. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў 11 лістапада «гістарычным днём».

 

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 13 лістапада
2022.11.13 18:06

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў