З'явілася відэа, на якім беларускія вайскоўцы страляюць у паветра, каб супакоіць мігрантаў


У Telegram-канале «SHOT» апублікаванае відэа з беларуска-польскай мяжы. На ім беларускія вайскоўцы, якія прывезлі ежу мігрантам, страляюць у паветра, каб супакоіць натоўп.

Не зразумела, калі было запісана гэта відэа. У роліку мігранты тлумачаць, што ежу, якую прывозяць улады, атрымліваюць не ўсе. Таму калі прыязджае транспарт з прадуктамі, то ўсе бягуць да яго, каб паспець нешта атрымаць. Сілавікам у такіх умовах складана кантраляваць сітуацыю. «Сіт даўн, б***!» – крычаць на відэа вайскоўцы і страляюць у паветра.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамляе, што цяпер каля польскай мяжы знаходзіцца больш за 2 тысячы мігрантаў. Становішча ў лагеры ўцекачоў застаецца складаным, кажуць у ведамстве.

Hавiны
Польскія памежнікі кажуць, што беларускія сілавікі ноччу разбуралі агароджу, каб забяспечыць прарыў
2021.11.13 12:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў