Макрон прыгразіў Лукашэнку праблемамі за актыўны ўдзел у вайне


Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрвію тэлеканалу «France 2» прыгразіў Аляксандру Лукашэнку праблемамі за актыўны ўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.

Эманюэль Макрон.
Фота: elysee.fr

Паводле Макрона, калі Лукашэнка «вырашыць яшчэ больш прысвяціць сябе гэтай вайне, ён зробіць гэта насуперак парадзе значнай часткі свайго народу».

«Тады яму давядзецца ўзяць на сябе адказнасць, якая, я думаю, не абыдзецца для яго без праблемаў», – сказаў прэзідэнт Францыі.

Латушка правёў сустрэчы ў Берліне

Між тым прадстаўнік у справе транзіту ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве канцлера, МЗС і Бундэстагу Нямеччыны, а таксама выступіў у нямецкай Радзе вонкавай палітыкі, паведамілі ў Кабінеце.

Галоўнай мэтай сустрэчаў было вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку нямецкага ўраду для захавання незалежнасці Беларусі ва ўмовах расейскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі.

Гэтак, абмяркоўваліся канкрэтныя крокі для недапушчэння размяшчэння расейскіх войскаў і ядравай зброі ў Беларусі, магчымасць супрацы нямецкіх уладаў з Абʼяднаным пераходным кабінетам і стратэгія дзеянняў у дачыненні рэжыму Лукашэнкі, уключаючы санкцыі і іншы ціск.

Hавiны
Ціханоўская: Дэмакратычныя сілы будуць прадстаўляць Беларусь у Euronest
2022.10.13 12:39

Між тым лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсаляй. Бакі абмеркавалі прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Парламенцкай арганізацыі «Усходняга партнёрства» («Еўранэст»), а таксама ўзаемадзеянне з Еўрапарламентам.

Таксама яна выступіла перад Камітэтам Еўрапарламенту ў вонкавых справах.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў