КДБ абнавіў «спіс тэрарыстаў» і ўнёс туды журналістак «Tut.by» Вольгу Лойку і Алену Талкачову. Цяпер яны на волі, але знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезду.
Раней, 17 сакавіка 2022 года, стала вядома, што на волю выйшла беларуская палітзняволеная Вольга Лойка, фігурантка «справы Tut.by», якая правяла за кратамі ў СІЗА № 1 Менску 10 месяцаў. Вольга Лойка была галоўным рэдактарам палітыка-эканамічнага блока навін парталу.
Журналістку Алену Талкачову вызвалілі 18 ліпеня 2022 года. Яна была за кратамі больш за год, яе таксама падазравалі ў межах «справы Tut.by» ва «Ухіленні ад сплаты падаткаў» (арт. 243 КК РБ), але не судзілі. Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай. Алена Талкачова працавала ў «Tut.by» з 2014 года, з раздзелу «Нерухомасць» перайшла ў раздзел «Грошы і ўлада». Калегі згадвалі, што яна першай збірала рэчы для перадачаў затрыманым супрацоўнікам.
Алена Рувіна belsat.eu